Газавая вайна, якая не пачалася
“Газпрам прад’явіў прэтэнзіі “Белтрансгазу, але беларускі бок іх не прызнаў.
На хвалі “малочнага абвастрэння ў беларуска-расійскіх адносінах з’явіўся і “газавы фронт. Пасольства РФ у Беларусі распаўсюдзіла інфармацыю пра
патрабаванне “Газпрама аплаціць запазычанасць за газ у 230 мільёнаў долараў, якая ўзнікла з-за розніцы ў кошце паставак па кантракце і фактычна аплачанаму па сярэднегадавому
кошту.

Па словах дарадцы па эканамічных пытаннях пасольства РФ у Беларусі Андрэя Кузняцова, “Газпрам таксама збіраўся атрымаць пеню з гэтай сумы і звярнуцца па штраф за няпоўную выбарку
газа ў гэты час.
Даволі сур’ёзнае пытанне, улічваючы фінансавы крызіс і стан беларускай эканомікі, вырашылася пакуль дастаткова проста. Прадстаўнік кампаніі “Белтрансгаз заявіў агенцтву
“Интерфакс-Запад, што запазычанасці не мае і будзе плаціць як плаціў па сярэднегадавым кошце па 150 долараў за 1 тысячу кубаметраў.
Між тым, пасол РФ у Беларусі Аляксандр Сурыкаў адзначыў, што ліст “Газпрама — не што іншае, як “прапанова беларускаму боку ўрэгуляваць вусныя дамоўленасці двух
прэзідэнтаў. “Ёсць дамоўленасць, трэба змяніць кантракт ці плаціць па існуючым кантрактам. Магчымыя абодва варыянты, — заявіў журналістам пасол.
Адзначым, пытанне пра кошт на газ для Беларусі было на павестцы дня сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева яшчэ ў снежні 2008 года. Тады было дамоўлена, што
кошт будзе сярэднегадавым.