Голасу Расіі не будзе
Сябра ГА «БАЖ» Яўген Агурцоў, які працаваў карэспандэнтам радыёстанцыі «Голос России» больш за 7 гадоў, даведаўся, што яму не працягнулі акрэдытацыю.
Падставай для такога рашэння стаў пункт 10 «Палажэння аб парадку акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь журналістаў замежных СМІ» — за ажыццяўленне журналісцкай дзейнасці ад імя
замежнага СМІ без акрэдытацыі.

Тэрмін акрэдытацыі павінен быў скончыцца 1 верасня, і маскоўская рэдакцыя загадзя выслала стандартны зварот у МЗС, але ліст з нейкіх прычын затрымаўся да 11 верасня. З вымушаным спазненнем Яўген
Агурцоў падаў у МЗС заяўку, якую разгледзелі 2 лістапада.
Прадстаўнікі МЗС заявілі, што ў перыяд з моманту заканчэння акрэдытацыі Я. Агурцова да разгляду заяўкі на сайце радыёстанцыі з’яўляліся яго матэрыялы. Сам жа журналіст сцвярджае, што ён у
гэты перыяд даваў каментары выключна як «пісьменнік-публіцыст», прыватная асоба, і на сайце радыёстанцыі яго прэзентавалі менавіта так. Кіраўніцтва радыёстанцыі збіраецца паўторна
звярнуцца ў МЗС з просьбай аб акрэдытацыі.
Паводле інфармацыі БАЖ