Гомельскіх актывістаў аштрафавалі
Суд Цэнтральнага раёна Гомеля аштрафаваў актывістаў апазіцыі за несанкцыянаваны пікет і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.
3 лютага адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя супрацоўнікамі палка патрульна-паставой службы УУС і дарожна-патрульнай службы ДАІ ў дачыненні да Канстанціна Жукоўскага, Андрэя Цянюты і Васіля
Такарэнкі, разгледзела суддзя Марына Дамненка. Яна прызнала іх вінаватымі ва ўчыненні правапарушэнняў, прадугледжаных артыкуламі 23.34 і 23.4 КоАП (парушэнне парадку правядзення масавага
мерапрыемства і непадпарадкаванне законным патрабаванням міліцыі).

Маладым людзям інкрымінавалася правядзенне 3 лютага незаконнага шэсця і пікета на плошчы Леніна. Актывісты пакараныя штрафам: А. Цянюта і В. Такарэнка — у памеры 80 базавых велічынь (2,8
мільёна рублёў), К. Жукоўскі — 100 базавых велічынь (3,5 мільёна рублёў).
А. Цянюта і В. Такарэнка былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі 3 лютага на плошчы Леніна з расцяжкай “КДБ нас з працы гоніць, Канстытуцыя абароніць? і бел-чырвона-белым сцягам. К.
Жукоўскі, які здымаў пікет на відэакамеру, таксама быў затрыманы.
Пры разглядзе адміністрацыйнай справы В. Такарэнка і А. Цянюта заявілі суддзі, што патрабуюць правядзення працэсу на беларускай мове, бо кепска валодаюць рускай і не зусім яе разумеюць. Хадайніцтва
было адхілена на той падставе, што адміністрацыйная справа ў дачыненні да А. Цянюты ў верасні 2008 года слухалася на рускай мове, якую затрыманы разумеў тады добра. У хадайніцтве было адмоўлена
таксама В. Такарэнку на той падставе, што ён скончыў сярэднюю школу з рускай мовай навучання і павінен ёю валодаць. В. Такарэнка паспрабаваў адказваць на англійскай мове. Па сутнасці адміністрацыйнай
справы ён адмовіўся даваць паказанні.