Грамадскасць павіншавала Бяляцкага з народзінамі
У нядзелю, 25 верасня, споўнілася 49 гадоў вядомаму ў Беларусі і далёка за яе межамі грамадскаму дзеячу, літаратару, старшыню зачыненага ўладамі Праваабарончага цэнтра “Вясна, віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі па правам чалавека (FIDH) Алесю Бяляцкаму. Ужо больш за паўтары месяцы праваабаронца знаходзіцца ў следчым ізалятары Міністэрства ўнутраных спраў па абвінавачанню ў няўплаце падаткаў у асабліва буйным памеры.
У нядзелю, 25 верасня, споўнілася 49 гадоў вядомаму ў Беларусі і далёка за яе межамі грамадскаму дзеячу, літаратару, старшыню зачыненага ўладамі Праваабарончага цэнтра
“Вясна, віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі па правам чалавека (FIDH) Алесю Бяляцкаму. Ужо больш за паўтары месяцы праваабаронца знаходзіцца ў следчым ізалятары Міністэрства
ўнутраных спраў па абвінавачанню ў няўплаце падаткаў у асабліва буйным памеры.
Апоўдні ў нядзелю каля Галоўпаштамту ў Мінску сабраліся каля дваццаці прадстаўнікоў “Вясны, Беларускага Хельсінскага камітэта, іншых праваабарончых арганізацый, журналісты, каб
адправіць у СІЗА № 1 МУС, што на вуліцы Валадарскага, 2, віншавальныя тэлеграмы Алесю Бяляцкаму. У гэты ж час мінакам раздавалі паштоўкі з словамі падтрымкі і віншаванняў апальнаму праваабаронцу, які
вымушаны адзначаць Дзень нараджэння ў вязніцы.
Трэба сказаць, што людзі ахвотна бралі паштоўкі, падпісвалі іх і апускалі ў паштовыя скрыні, прычым многія ведалі, хто такі Бяляцкі і што з ім здарылася. Праз некаторы час актывісты беларускага
праваабарончага руху накіраваліся да следчага ізалятара, дзе некалі разоў голасна выгукнулі віншаванні Алесю, а таксама запусцілі ў неба некалькі дзясяткаў белых і чырвоных балонікаў.
Да праваабаронцаў падышоў чалавек у цывільным, які запытаўся, што тут адбываецца, на што атрымаў поўны адказ з боку прысутных. Ужо пасля таго, як праваабаронцы і журналісты разышліся, быў затрыманы
юрыст “Вясны Уладзімір Лабковіч. Па дарозе у метро, каля атэля “Мінск, да яго падышлі падпалкоўнік міліцыі ў форме і чалавек у цывільным, які прадставіўся
супрацоўнікам праваахоўных органаў, а таксама жанчына з рацыяй. Яны выклікалі міліцэйскую машыну, на якой адвезлі Лабковіча ў РУУС Маскоўскага раёна беларускай сталіцы быццам бы для высвятлення асобы
і ўстанаўлення правамернасці таго, што адбывалася каля сцен “Валадаркі.
У сераду, 28 верасня, яшчэ аднаму палітзняволенаму, даверанай асобе экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, сябру Беларускай асацыяцыі журналістаў Змітру Бандарэнку, які адбывае двухгадовае пазбаўленне
волі за падзеі 19 снежня 2010 года, спаўняецца 48 гадоў. Павіншаваць вязня сумлення можна, адправіўшы паштоўкі і тэлеграмы на адрас:
213105, Бандарэнку Дзмітрыю Яўгенавічу, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, п/а Вейна, папраўчая калонія № 15, каранцін.