Гродзенская пракуратура выклікае ўжо трэцяга журналіста

Да Алеся Дзянісава патэлефанавалі з абласной пракуратуры і запрасілі на размову. Ён запатрабаваў, каб яму даслалі позву. Яшчэ адзін журналіст, Віктар Парфёненка, які супрацоўнічае з Радыё Рацыя, атрымаў позву на 21 лютага ў пракуратуру Гарадзенскай вобласці. Раней Мікола Дзятчэня атрымаў папярэджанне за тое, што без акрэдытацыі здымаў відэаматэрыял пра ўшанаванне памяці паўстанцаў у Свіслачы, які потым з’явіўся на «Белсаце». Міхал Карневіч, Радыё "Свабода"

Да Алеся Дзянісава патэлефанавалі з абласной пракуратуры і запрасілі на размову. Ён запатрабаваў, каб яму даслалі позву.

Яшчэ адзін журналіст, Віктар Парфёненка, які супрацоўнічае з Радыё Рацыя, атрымаў позву на 21 лютага ў пракуратуру Гарадзенскай вобласці.

Раней Мікола Дзятчэня атрымаў папярэджанне за тое, што без акрэдытацыі здымаў відэаматэрыял пра ўшанаванне памяці паўстанцаў у Свіслачы, які потым з’явіўся на «Белсаце».

Міхал Карневіч, Радыё "Свабода"