Габрэйская абшчына Гродна адзначыць 625-годдзе

Габрэі Гродна пачалі падрыхтоўку да святкавання 625 гадавіны мясцовай абшчыны. Свята адбудзецца ў апошні дзень Фестывалю нацыянальных культур, які сёлета пройдзе 6–8 чэрвеня.



get_imgxm0dcn6o.jpg

Здымак bhsinagoga.by

У планах — забаўляльная праграма ў Вялікай харальнай сінагозе і выстава карцін, прысвечаных гісторыі габрэйскай абшчыны Гродна.

Гарадзенскія габрэі адлічваюць гісторыю сваёй абшчыны з 18 чэрвеня 1389 года — даты надання князям Вітаўтам прывілею, які вызваліў сінагогу і могілкі ад падаткаў. Праўда, ужо дастаткова працяглы час лічыцца, што дакумент несапраўдны і з’яўляецца фальсіфікатам XVI ст. Гэта не замінае дапускаць, што габрэі насамрэч пасяліліся ў Гродне акурат у часы Вітаўта. У ВКЛ гарадзенская абшчына была адной з пяці найбуйнейшых.

www.t-styl.info, паводле Агенцтва Габрэйскіх Навін