Таццяна Беланогая, Вольга Хвашчынская і “Людзі на балоце” праспяваюць вершы Дануты Бічэль

Творчая сустрэча “Апроч неба нічога не маю” з паэткай Данутай Бічэль і музыкамі, якія напісалі песні на яе вершы, пройдзе ў Гродне 2 мая



get_img786vy9sr.jpg

На сустрэчы, куды запрашаюцца ўсе рамантыкі, аматары якаснай музыкі і добрай паэзіі, Данута Бічэль прачытае свае вершы розных гадоў, а музыкі Таццяна Беланогая, Вольга Хвашчынская ды фольк-рокавы гурт “Людзі на балоце” выканаюць музычныя кампазіцыі на яе тэксты. Удзельнікі імпрэзы пабачаць, як вершы ператвараюцца ў музыку.

get_img?ImageId=39254

get_img?ImageId=27971

Творчая сустрэча арганізавана пры падтрымцы грамадска-культурнай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Сустрэча пройдзе 2 мая (пятніца), пачатак у 19.00

Месца: Парафіяльны цэнтр парафіі Маці Божай Фацімскай (вул. Гараднічанская, 32а), ружовы двухпавярховы будынак у дворыку, прыпынак “Пазменная школа”

www.t-styl.info

Здымкі з архіву “Твайго стылю”