У Гародні прайшоў фэст славянскіх адзінаборстваў (фота)

Гэты фэст стаў 14-м па ліку, і ў ім узялі удзел каля 30 спартыўных і рыцарскіх клубаў з Беларусі і Расіі. Адметнасцю гэтага фэсту было тое, што амаль не было ўкраінскіх гасцей. 



img_8755_rr.jpg

За два дні мерапрыемства можна было пабачыць рукапашны двубой і бугурты рыцараў.

Спартоўцы паказалі змаганне барцоў, а прадстаўнікі клубу “Арыдан” — валоданне зброяй сярэднявечных жыхароў Беларусі. Пра гісторыю свята і пра сёлетнія асаблівасці Беларускаму Радыё Рацыя распавядае адзін з арганізатараў свята, віцэ-прэзідэнт міжнароднай федэрацыі казацкіх баявых адзінаборстваў Уладзімір Адамаў:

— У гэтым годзе мы разбілі фестываль па пляцоўках, калі раней ён праходзіў за тры гадзіны, то цяпер ідзе цэлы дзень. Гэта больш пашыраны варыянт.

Адначасова з выступамі рыцараў і спартоўцаў са сцэны гучалі выступы выканаўцаў, а скончыў фэст хор казацкай песні.

img_8647_rr.jpg
img_8654_rr.jpg
img_8778_rr.jpg
img_8808_rr.jpg
img_8934_rr.jpg

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Савелія Малчанава