Улады Антрацыта перадалі горад расійскім казакам

Кіраўнік Антрацытаўскай раённай дзяржаўнай адміністрацыі Луганскай вобласці перадаў горад пад кантроль расейскіх казакоў.



antracyt_horad.jpg

Пра гэта напісаў у сваім Twitter народны дэпутат ад фракцыі "Свабода", член камітэта Вярхоўнай рады Украіны па пытаннях нацыянальнай бяспекі і абароны Юрый Сірацюк, перадае Цензор.НЕТ са спасылкай на Подробности.
 

"Старшыня Антрацытаўскай райдзяржадміністрацыі Луганскай вобласці афіцыйна перадаў горад пад кантроль расейскіх казакоў. Трэба неадкладна зачыніць і замінаваць мяжу з РФ", — напісаў Сірацюк.
Ён дадаў, што неабходна неадкладна ўзброіць праўкраінскую большасць Данбаса і Поўдня. "Час ідзе на гадзіны", — адзначыў Сірацюк.
 

Нагадаем, 27 чэрвені 2013 года тагачасны прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч прызначыў старшынёй Антрацытаўскай раённай дзяржаўнай адміністрацыі Луганскай вобласці Аляксандра Цімашэнку.