Хай кожны атрымае тое, чаго яму не стае! З Калядамі!
Дарагія чытачы сайта novychas.by! Уся наша каманда шчыра віншуе вас з Калядамі!
Гэта свята для ўсіх — і тых, хто адзначае праз рэлігійныя перакананні, і тых, для каго сённяшні дзень — проста добрая нагода сабрацца і пабыць разам з блізкімі.
Хай кожны атрымае тое, чаго яму не стае. Самотным — кахання, сяброў і сабаку. Тым, хто страціў веру, — цуд! Тым, хто ў нястачы, — вуду, каб вылавіць сваю рыбу. Несправядліва асуджаным — волю. Згубіўшым сумленне — жыццёвы ўрок. Здароўе — усім!
Дзякуй за вашу падтрымку! Мы адчуваем яе ў сацыяльных сетках, дзякуючы вашым лайкам і шэрам. Мы бачым яе праз рост трафіка сайта і цікаўнасць да падпіскі на папяровую версію газеты. Мы верым, што ўсё не дарма, калі на судах супраць НЧ сустракаем поўныя залі людзей, якія кінулі свае справы і прыйшлі нас падтрымаць.
Гэта ўсё — варта таго, каб працаваць нават у такі святочны дзень.
Не спыняйцеся і не здавайцеся, хай вас не пакідае прага перамен да лепшага! Мы разам будуем новую Беларусь. У нас усё атрымаецца!