Гайдукова арыштавалі яшчэ на пяць сутак

Сябра аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Андрэя Гайдукова 5 снежня выпусцілі пасля 10-дзённага арышту.



shpion.jpg

Пасля гэтага яго завезлі ў суд Наваполацка, дзе за раздачу ўлётак асудзілі асудзілі яшчэ на 5 сутак, прызнаўшы вінаватым у арт. 23.34 КаАП.

Маці бачыла актывіста толькі 20 хвілін. Ён хворы: у яго кашаль, баліць горла, паведаміла каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі БХД па Віцебшчыне Таццяна Севярынец.

Нагадаем, Андрэя Гайдукова затрымлівалі за раздачу ўлётак 21 лістапада ў Наваполацку і 24 лістапада ў Полацку. 25 лістапада за адну з акцый яго асудзілі на 10 сутак.

Прэсавая служба БХД