Галерэя «Ў» і «Жывая Бібліятэка» запрашаюць на «Шчырыя размовы» пра інклюзію

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» і Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка» запрашаюць усіх жадаючых на «Шчырыя размовы пра інклюзію».

1__3__5.jpg


«Шчырыя размовы» – гэта камунікацыя ў невялікіх групах з першакрыніцамі інфармацыі. Пры гэтым ўсе размовы прысвечаны адной тэме. Тэма бліжэйшых «Шчырых размоў» – інклюзія. Героі і гераіні нашай сустрэчы – людзі, якія сутыкаюцца з нейкімі бар’ерамі ў жыцці і з патрэбай пераадольваць іх.
Мерапрыемства праводзіцца ў межах праекта «Кастрычніцкая: усё ўключана! усе ўключаны!» Праект рэалізуецца Галерэяй сучаснага мастацтва «Ў» у партнёрстве з НДА KulturosAmbasada, пры падтрымцы Еўрапейскага саюза.
Праект накіраваны на прыцягненне ўвагі да пытанняў дыскрымінацыі, сітуацый, калі людзі адчуваюць негатыўнае да іх стаўленне, прадузятасць, гвалт, несправядлівасць і пазбаўленне вызначаных правоў па прычыне іх прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай ці ўзроставай групы.
Партнёры праекта: ГА «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам», РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт», Мінская урбаністычная Платформа, MAKEOUT.
Мерапрыемства адбудзецца 28 жніўня ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (вул. Кастрычніцкая, 19) з 18.00 да 21.00. Уваход вольны! Рэгістрацыя на мерапрыемства. Усе зарэгістраваныя госці загадзя атрымаюць на пошту спіс герояў і гераінь. Шчырых размоў!