Ганцавіцкі райвыканкам купіў новае аўто — не Geely

Райвыканкам купіў новы аўтамабіль амаль за 20 тысяч долараў.

patriot1.jpg


Ганцавіцкі райвыканкам набыў новы аўтамабіль УАЗ Патрыёт. Заключэнне здзелкі адбылося 27 снежня, паведамляе ganc-chas.by.
Паводле дамовы на куплю выдаткаваны 38 961 рубель (у перакладзе на валюту — гэта прыкладна 19,5 тысячы долараў) з бюджэту Ганцавіцкага раёна. Пастаўшчыком новага аўтамабіля УАЗ 3163-475 з'яўляецца Таварыства з абмежаванай адказнасцю «ПарадАвто» з г. Барысава.
Ганцавіцкі райвыканкам не падтрымаў айчыннага вытворцу. Нагадаем, у лістападзе на адкрыцці новага завода «БелДжы» ў Барысаве Лукашэнка заявіў, што імпартныя аўтамабілі чыноўнікаў будуць паступова замяняць на Geely.
Паводле «Хартыі'97»