«Хапаюць і б'юць без разбору». Жорсткае відэа пра гвалт сілавікоў у мінскай краме «Алмі»
У сеціва выкладзена відэа палявання сілавікоў на людзей у краме «Алмі» на вул. Прытыцкага ў Мінску 11 жніўня 2020 года. «Хапалі ўсіх запар, клалі проста на падлогу. Нематываваная агрэсія нават да тых, хто відавочна апынуўся ў краме не таму, што ад кагосьці ўцякаў».