«Хапун» на мяжы з Польшчай. АМАП затрымліваў тых, хто вяртаўся ў Беларусь
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у ноч на 19 снежня АМАП паляваў на беларусаў на мяжы з Польшчай. Былі затрыманы, папярэдне, каля дзесяці чалавек, якія вярталіся ў Беларусь.
Паведамляецца, што такія рэйды на мяжы адбываюцца не першы дзень. Адных забіраюць за ўдзел у пратэсных акцыях, іншых — за сустрэчы ў Польшчы «з кім не трэба», а кагосьці за каментары
ў сацсетках і мэсэнджарах.
Па словах пасажыраў, якія ехалі ўначы 19 снежня, небяспека
падсцерагае пасля паверкі пашпартоў. Калі едзе такі пасажыр, то аўтобус затрымліваюць,
тэлефануюць «куды трэба» і чакаюць АМАП. Уначы 19-га з аўтобуса знялі чалавек з
дзесяць, тое самае адбывалася і ў маршрутках.