Гародня: актывіст супраць тэлевізіёншчыкаў
Старшыня Гарадзенскай арганізацыі партыі БНФ Вадзім Саранчукоў звярнуўся у пракуратуру з патрабаваннем прыцягнуць да адказнасці стваральнікаў паклёпніцкага фільма «Марш в никуда», які дэманстраваўся на канале «Беларусь 4»
У сваёй заяве Вадзім Саранчукоў звярнуў увагу пракуратуры на шматлікія парушэнні ягоных правоў.
Ён адзначае:
Таксама актывіст выражае пратэст супраць грубага ўмяшальніцтва ў асабістае жыццё -- гэтак ён трактуе дэманстрацыю па тэлебачанні кадраў схаванай здымкі, а таксама кадраў, на якіх знаходзіцца непаўнагадовы сын актывіста (без адпаведнай згоды бацькоў).
Выкладзены ў заяве і шэраг іншых прэтэнзій, у тым ліку датычна абразы гонару і дзелавой рэпутацыі.
Зыходзячы з вышэй сказанага, Вадзім Саранчукоў патрабуе ад Пракуратуры Гродзенскай вобласці прыняць меры да аднаўлення законнасці, абароны правоў яго і членаў яго сям’і, праверыць захаванасць аператыўнай інфармацыі – відэазапісаў у органах МУС і недапушчэнні ў будучым парушэнняў дзеючага заканадаўства супрацоўнікамі Тэлерадыёкампаніі “Гродна”.
Паводле публікацыі на сайце «Гарадзенская вясна»