Гаспадыня застрэленага з арбалета ката: Хто будзе наступнай мішэнню?

Жахлівая гісторыя адбылася ў мінулую пятніцу ў вёсцы Холма ля Фаніпаля пад Мінскам. Увечары хтосьці стрэліў з арбалета ў ката мясцовай жыхаркі, які сядзеў на слупку ля брамкі. Кот са стралой у грудзях здолеў зайсці ў хату, але, нягледзячы на ветэрынарную дапамогу ў клініцы, выратаваць яго не атрымалася.

Той самы слуп, дзе любіў сядзець Макс

Той самы слуп, дзе любіў сядзець Макс

Макса — так звалі небараку, — Іна з мужам у сакавіку 2016 года ўзялі ў дабрачынным аб’яднанні «Зоошанс», якое дапамагае беспрытульным жывёлам знайсці гаспадароў.

_maks_fota_z_sjamejnaha_arhivu___2__1_logo.jpg

Макс
Іна прыгадвае, што Макс быў вельмі ўтульны кот, ад яго сыходзіла нейкае супакаенне. Ён вельмі любіў сядзець на тым самым слупку ля брамкі і назіраць за вуліцай.

_maks_fota_z_sjamejnaha_arhivu___1__logo.jpg

Макс

_vulica_dze_use_adbylosja__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__2__logo.jpg


Каму ён мог перашкодзіць — уявіць цяжка. Ніхто з суседзяў ніколі не выказваў ніякіх прэтэнзій. Насамрэч, якія могуць быць пытанні? Сядзіць сабе кот на слупку — і сядзіць, нікому не перашкаджае. Але хтосьці ўбачыў у ім мішэнь... Хто можа стаць наступнай? Чыйсьці сабака ці нават дзіцё, альбо сталы чалавек? Гэтае пытанне вельмі непакоіць Іну.
У мясцовым чаце жыхары мяркуюць, што да гэтага злачынства можа мець дачыненне кіроўца квадрацыкла, які, паводле іх слоў, «нарабіў шуму ў вёсцы на выхадных».


Таксама Іна чула шум, падобны да гуку квадрацыкла: ужо пасля здарэння нехта спыніўся ля брамкі і літаральна хвіліну хадзіў побач, нібыта штосьці шукаючы (магчыма, тую самую стралу). Выйсці паглядзець Іна пабаялася, бо яе муж знаходзіцца за межамі Беларусі, а яна жыве адна з двумя непаўналетнімі дочкамі.


Пасля візіту да ветэрынара Іна звярнулася ў Фаніпальскае аддзяленне міліцыі і напісала зварот з патрабаваннем знайсці і пакараць зламысніка ў адпаведнасці з законам. Участковы інспектар прыняў зварот і паабяцаў разабрацца. Вельмі спадзяёмся, што так і будзе — у Фаніпалі і наваколле не вельмі шмат квадрацыклаў ды ўладальнікаў арбалетаў. Іна прыгадвае, што неяк у весцы было падобнае здарэнне — хтосьці парэзаў нажом сабаку. Тады міліцыя нікога не знайшла.
Гэтым разам па факце забойства ката распачата крымінальная справа. Спадзяёмся, што вінаваты будзе знойдзены і пакараны.
Іншая котка Іны, Тыгра, таксама сумуе без свайго сябра і паплечніка па гульнях. Яна з’явілся ў сям’і ўвосені мінулага года: кацянё прыкладна трох месяцаў невядома як апынулася ў двары дома. Калі здарылася гісторыя з Максам, Тыгра вельмі перапужалася, а зараз баіцца выходзіць на двор.

Тыгра

Тыгра

Цяжка перажывае страту 15-гадовая Дзіяна, дачка Іны, — яна была побач увесь час, калі Макса вазілі ў клініку і ў апошнія яго гадзіны дома. Іна кажа, што дачка ў стрэсе, плача, прыгадваючы ката, ён пастаянна ёй сніцца.  

_veska_holma__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo.jpg


Мы будзем сачыць за гэтай гісторыяй.
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева і з сямейнага архіва гераіні