Генадзь Коршунаў: Беларусы ўсё менш захапляюцца Расіяй

Беларускае грамадства становіцца больш такім ураўнаважаным, лічыць сацыёлаг.

korshunov_696x464.jpg

Як вайна Расіі супраць Украіны паўплывала на настроі звычайных беларусаў?

Вынікі новага сацыялагічнага даследавання “Што думаюць беларусы пра Раcію?” прадставіў сацыёлаг і старэйшы даследчык “Цэнтра новых ідэй” Генадзь Коршунаў. Пра гэта ён распавёў Радыё Рацыя:

— Цягам апошніх дзесяцігоддзяў усё ж такі адносіны да Расіі, калі на самым пачатку гэта былі такія больш узнёслыя, калі заўгодна, то цяпер больш цвярозыя. Агулам, калі казаць пра ўсё беларускае грамадства, то яно становіцца больш такім ураўнаважаным.

Заўсёды ёсць, часам вялікая частка грамадства, якая не давярае ні Усходу, ні Захаду. Адначасова павялічваецца колькасць прыхільнікаў еўрапейскага выбару, пры гэтым ёсць страх перад Захадам. Ёсць адчуванне сваёй “трэцягатункавасці”, у людзей ёсць адчуванне, што менавіта так Захад на беларусаў і глядзіць.

Паводле Генадзя Коршунава, 36% беларусаў выступаюць за геапалітычны саюз з Расеяй, а 27% за геапалітычныя саюзы з Расіяй і Еўрасаюзам адначасова.