Генетычныя пашпарты атрымалі ўжо больш за 16 тыс. беларусаў
Генетычныя пашпарты атрымалі ўжо больш за 16 тыс.беларусаў. Аб гэтым карэспандэнту агенцтва "Мінск-Навіны" паведаміла намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі Алена Сычова.

— Усяго ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі штогод выконваюць у сярэднім каля 38 тыс. генетычных аналізаў. Найбольш запатрабаваныя ў насельніцтва паслугі генетычнага тэставання (68% ад агульнага аб'ёму) па напрамках «медыцынская генетыка» і «генетыка спорту», — адзначыла Я. Сычова.
Супрацоўнікі інстытута распрацавалі метады геннай дыягностыкі па 19 сацыяльна значных захворванняў, у тым ліку такім распаўсюджаным, як сардэчна-сасудзістыя, дыябет, астэапароз. ДНК-тэставанне па вызначэнні рызыкі невыношвання цяжарнасці, звязанага з спадчыннай тромбафіліяй, выканана для 13099 жанчын. Паводле апытання адной тысячы беларусак з усталяванымі генетычнымі прычынамі такой паталогіі, пасля адпаведнага лячэння 86,6% паспяхова нарадзілі малых.