Георгіеўская стужка з фасолі ў бабруйскім «Еўраопце»
Сярод прапанаваных прысмакаў — крабавы салат «Керч», салат «Смаленск», морква па-карэйску, на якой з фасолі выкладзеная георгіеўская стужка.

Фота з Facebook Ірыны Купцэвіч
Супермаркет адказна падышоў да святкавання Дня Перамогі. Для пакупнікоў настругалі «пераможныя» салаты.
Фота ў сваім Facebook размясціла Ірына Купцэвіч.
«Можна спрачацца наконт даты і сэнсу гэтага свята. Але бясспрэчна тое, што на 90% яно ператворана ў фарс», — напісала дзяўчына.
Сярод прапанаваных прысмакаў — крабавы салат «Керч», салат «Смаленск», морква па-карэйску, на якой з фасолі выкладзеная георгіеўская стужка.