Героі не паміраюць! Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі адбылася ў Берліне
Беларусы і проста неабыякавыя Берліну сёння, 13 лістапада, зладзілі акцыю, прысвечаную памяці Рамана Бандарэнкі.
![img_8846.jpg img_8846.jpg](/img/v1/images/img_8846.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Беларусы ўсяго свету страцілі яшчэ аднаго героя — і гэтую страту не аднавіць, адзначаць тыя, хто сабраўся на акцыі.
Берлінцы кажуць, што іх перапаўняюць пачуцці болю, гневу і смутку, і выказваюць глыбокія спачуванні сям'і Рамана Бандарэнкі.
![img_8830_1.jpg img_8830_1.jpg](/img/v1/images/img_8830_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Аддаючы даніну памяці і смутку, мы прыспускаем беларускі сцяг у нашага "пасольства свабоднай і Дэмакратычнай Рэспублікі Беларусь" і абвяшчаем жалобу. Разумеючы сімвалізм нашага жэсту, лічым, аднак, вельмі важным, што хоць дзесьці будзе прыспушчаны сапраўдны беларускі сцяг. Героі не паміраюць! Жыве Беларусь!»