Героі не паміраюць! У Дзень народзінаў загінулага палітвязня Вітольда Ашурка яму напішуць лісты
У Дзень народзінаў Вітольда, 13 кастрычніка, паплечнікі вырашылі напісаць яму лісты. Кароткія і сімвалічныя.

Усім ахвотным прапануюць далучацца і размяшчаць паведамленні пад хэштэгамі #жывевітольд #героінепаміраюць #лістывітольду ці дасылаць на старонку, прысвечаную памяці Вітольда.
Вітольд Ашурак — палітык і палітвязень, які загінуў у шклоўскай калоніі ў траўні 2021 года.