Глэм-дэкаданс і крыху року: у Мінску выступіў гурт «IAMX» (фотарэпартаж)

У межах музычнага праекту «Клевер. Музыка не для ўсіх» 1 сакавіка ў сталічным клубе «Re:public» выступіў калектыў Крыса Корнэра «IAMX». Як прайшоў адзін з самых эксцэнтрычных канцэртаў за апошні час глядзіце ў нашым фотарэпартажы.



Праект «IAMX» заснаваў былі лідар брытанскага гурта «Sneaker Pimps»  Крыс Корнер у 2004 годзе. Жывыя выступы калектыву заўжды вядомыя сваёй экспрэсіўнасць і непрадказальнасцю. Эксцэнтрычны і часта правакацыйны вобраз Крыса Корнера – неад'емная частка выступаў музыкі, а кожны выступ на сцэне не абыходзіцца без эпатажных касцюмаў ды дэкарацый. Праз гэта ўсе выступы «IAMX» ператварваюцца ў шоу са светлавымі эфектамі, тэатральным выступленнем і актыўным узаемадзеяннем з гледачамі. Мінскі канцэрт не стаў выключэннем.

На цяперашні момант на рахунку праекту шэсць студыйных альбомаў, кожны з якіх быў выпушчаны незалежна і спрадзюсаваны Крысам. Апошнюю кружэлку пад назвай «Metanoia» калектыў і прадставіў на ўвагу мінскай публікі. За амаль дзве гадзіны выступу брытанец выканаў 16 кампазіцый.

Фота: Дар’яна Дабранская