Глядзіце, што робіцца на дарогах Гродненшчыны, якую накрыў цыклон «Ларс»

У Гродна прыйшоў паўднёвы цыклон «Ларс»: снегам заваліла двары і дарогі, на пад'ёмах утварыўся лёд. Ужо другі дзень абласны цэнтр стаіць у 10-бальных корках, піша «Аўтагродна». Дарэчы, у Мінску таксама абяцаюць пагаршэнне надвор'я — ДАІ і МНС папярэджваюць аб галалёдзе і снежных намецях.

Сёння любы пад'ём — гэта гарантаваная праблема. Нават невялікі ўхіл Румлёўскага праспекта стаў непераадольным для многіх кіроўцаў велікагрузаў і аўтобусаў. Фуры спыняліся і ўжо не маглі падняцца ў бок скрыжавання. Яшчэ горш сітуацыя на далёкіх трасах. На аб'язной дарозе ад Пагаран да Паўднёвага рынку захрасаюць нават невялікія грузавікі.<А вось так выглядае траса Ваўкавыск — Зэльва: