«Глядзім на фотаздымкі дзяцей. Гэта дае нам сілы». «Маці 328» працягваюць галадоўку ў вёсцы Востраў

У Пухавіцкім раёне ў вёсцы Востраў трымаюць галадоўку 7 жанчын. Стан некаторых з іх імкліва пагаршаецца, паведамляе Радыё Свабода.

8c713619_c0c8_437b_a8d0_440d4d991fd4_w1023_r1_s.jpg

«Нават не думаем здавацца, — распавяла адна з удзельніц Алена Кулініч. — Ня ведаю, колькі яшчэ пратрымаемся, але стан пагаршаецца»
Па-ранейшаму кепска пачуваецца Людміла Кулініч, якая не мае жоўцевага пухіра, і таму галадоўка ёй супрацьпаказаная. Іншая ўдзельніца галадоўкі Наталля Старавойт рэгулярна губляе прытомнасць. Алене Кулініч таксама была аказаная медычная дапамога.
10-ы дзень у Беларусі працягваецца галадоўка актывістак руху «Маці 328», якія дамагаюцца лібералізацыі антынаркатычных законаў і перагляду спраў сваякоў, асуджаных за распаўсюд наркотыкаў на вялікія тэрміны.
Па стане на 6 траўня ў галадоўцы па-ранейшаму бяруць ўдзел 14 чалавек. Лічба засталася нязменнай таму, што 4 траўня адна галадоўніца далучылася да акцыі ў Віцебску, але ў той жа дзень адна жанчына ў Калінкавічах выйшла з галадоўкі у сувязі з дрэнным станам здароўя. Такім чынам, там працягваюць галадоўку 6 жанчын, яшчэ 7 галадаюць ў вёсцы Востраў у Пухавіцкім раёне, адна — ў Віцебску.