Хлопца затрымалі за «абразу памерлага шклоўскага міліцыянта». Цяпер ён адбывае адміністрацыйны арышт
Хлопца клічуць Раман Дзергачоў, яму 22 гады. Родам ён з Капыля, але апошнія некалькі год жыў у Мінску. Граў на бас-гітары ў мінскім гурце The Dead Raibbons, распавядае найстарэйшае беларускае выданне (прызнанае «экстрэмісцкім»).
«Знаёмыя мы з Ромам гадоў сем, — распавядае стары прыяцель
хлопца. — Пачаў граць у гурце ён з каледжа. Яму прапанавалі выступіць на нейкім
івэнце ў каледжы, і яны сабралі для гэтага гурт. Праўда, іх тады забракавалі,
але гурт застаўся. Рэпетавалі на школах спачатку, пасля знайшлі барабаншчыка,
ладзілі канцэрты, нават самі рабілі кліпы.
Рома —
добры, пазітыўны хлопец. Ён у войску ў Калодзішчах служыў. Але апошнім часам мы
меней стасаваліся, таму што ён рабіў — сказаць цяжка».
Сілавікі
сцвярджаюць, што хлопец нібыта пакінуў абразлівы каментарый у сацсетках пад
навіной пра памерлага аператыўніка Шклоўскага РАУС.
Вядома, што цяпер Раман адбывае адміністрацыйны арышт, які мусіць скончыцца 22 чэрвеня.