Хлопчык, які выратаваў свайго брата з агню, знаходзіцца на ШВЛ і рэагуе на гаворку

За мінулы тыдзень стан Ромы Кагадоўскага, які вынес малодшага брата з агню, заставаўся стабільна цяжкім. Былі зроблены некалькі этапаў хірургічнага лячэння, выконвалася паэтапная скурная пластыка, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

skoraya.jpg

Дзіця па-ранейшаму знаходзіцца ў аддзяленні рэанімацыі ў цяжкім стане. Падчас аперацый праводзілася мясцовае лячэнне апёкавых ран, лекары выдалялі пацярпелыя абпаленыя тканіны з ужываннем сучасных тэхналогій камбустыалогіі (галіна медыцыны, якая вывучае цяжкія апёкавыя паразы).
З Ромай пастаянна знаходзіцца мама. Хлопчык знаходзіцца на ШВЛ, ён у свядомасці. Рэагуе на гаворку, мама чытае яму кнігі, часам ён глядзіць мультфільмы.
Паводле onliner.by