Глыбоцкія гімназісты атрымалі ліст ад каралевы Англіі

Каралева падзякавала дзецям за віншаванні да свайго юбілея.

koroleva1_1.jpg


Ліст ад англійскай каралевы атрымалі гімназісты з Глыбокага. Вясной, калі каралева адзначала свой дзевяносты дзень нараджэння, вучні з Глыбоцкай раённай гімназіі праводзілі Тыдзень замежных моў. Падчас гэтага тыдня яны напісалі і адправілі ў Букінгемскі палац віншаванне, піша «Веснік Глыбоччыны». І вось нядаўна атрымалі адказ.

У канверце быў ліст з канцылярыі Яе вялікасці з удзячнасцю за віншаванне і паштоўка ад самой Елізаветы II. «Выказваю вам вялікую ўдзячнасць за добрыя пажаданні, якія вы даслалі мне з нагоды майго дзевяностых дня нараджэння» — такімі словамі падзякавала вучням каралева.
Паводле «Радыё Рацыя»