Хочуць будавацца, то за кальцавую!

Жыхары сталічнага мікрараена «Уручча-2» пратэстуюць супраць ушчыльнення забудовы. Яны патрабуюць ад гарадскіх уладаў захаваць зялёную зону і дзіцячыя пляцоўкі, звярнуць увагу на стан дворыкаў, наяўнасць парковачных месцаў.

Жыхары сталічнага мікрараена «Уручча-2» пратэстуюць супраць ушчыльнення забудовы. Яны патрабуюць ад гарадскіх уладаў захаваць зялёную зону і дзіцячыя пляцоўкі, звярнуць увагу на стан дворыкаў, наяўнасць парковачных месцаў.
Жыхары мікрараёна «Уручча-2» правялі 17 сакавіка сход на месцы будаўніцтва 19-павярховага дома на вуліцы Русіянава. З 1 сакавіка на вуліцы Русіянава пачалося будаўніцтва 19-павярховага жылога дома: кватэры будуць прададзеныя работнікам гадзіннікавага завода.  Спрэчкі паміж жыхарамі і мясцовымі ўладамі цягнуцца ад 2005 года.
Кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна Ігар Кудрэвіч прыехаў на сустрэчу з жыхарамі мікрараёна і запэўніў іх, што была праведзена экспертыза праекту будаўніцтва і дазвол ужо атрыманы.
Цяпер людзі збіраюць подпісы пад адкрытым лістом у Адміністрацыю прэзідэнта, Савет міністраў і Мінгарвыканкам. Раней пад зваротам да ўладаў падпісалася 1 400 чалавек.
“Мы просім адмяніць рашэнне Мінгарвыканкама аб пачатку будаўніцтва новых дамоў. У нас вялікая шчыльнасць насельніцтва, і, калі пабудуюць дамы, то сітуацыя пагоршыцца. У мікрараёне ёсць, напрыклад, праблемы з наведваннем паліклінікі – чэргі вялікія, няма месцаў для парковак. У нашым раёне па закону нельга будаваць новыя дамы ці зносіць старыя. Таму мне не зразумела якім чынам былі атрыманыя дазволы на будаўніцтва, -- зазначае жыхар мікрараёна Вадзім.


“Чаму тут мусяць нешта новае будаваць, калі цяпер ёсць больш-менш месца для жыцця, ёсць зялёныя зоны, Музей валуноў. А вы паглядзіце – месца для парковак няма, дарогі застаўленыя. І вось улады хочуць будаваць дом. То хай бы лепш паркоўкі, басейн, забаўляльны комплекс пабудавалі. А хочуць будавацца, то за кальцавую дарогу! Аляксандр Лукашэнка сказаў – усе за кальцавую, каму ў Мінску мала месца. Чаго ў гэты раён ісці? – абураецца жыхар “Уручча-2. Спадарыня пагаджаецца з яго прэтэнзіямі і дадае: “У ЖЭСа грошай няма, як толькі з якой нагоды звернешся. У пад’езд хутка зайсці будзе немагчыма!
На мінулым тыдні адбыўся стыхійны сход жыхароў мікрараёну, але прыехаў спецназ і выціснуў пратэстоўцаў з пляцоўкі, на якой збіраюцца пабудаваць шматпавярховы дом. Людзям пагражалі затрыманнямі і арыштамі.