Гомельскія актывісты Васіль Палякоў і Ілля Міронаў не выйшлі на волю

Па заканчэнні 72 гадзін з моманту затрымання на волю не выйшлі гомельскія актывісты Васіль Палякоў і Ілля Міронаў. У сувязі з гэтым Палітрада АГП выступіла з заявай.

Васіль Палякоў (злева) і Ілля Міронаў. Фота: nv-online.info

Васіль Палякоў (злева) і Ілля Міронаў. Фота: nv-online.info

У месцах зняволення ўжо знаходзяцца каля 3 000 чалавек, асуджаных і тых, хто ўтрымліваецца па палітычных матывах, у тым ліку намеснік старшыні АГП Аляксандр Кабанаў, двое сяброў Палітрады — Сяргей Альшэўскі і Леанід Судаленка, а таксама сябра Нацыянальнага Камітэта Уладзімір Няпомняшчых.
Сябра АГП, палітыка і грамадскага дзеяча Васіля Палякова затрымалі раніцай 8 ліпеня. Падчас ператрусу ў яго канфіскавалі сродкі сувязі і інфармацыйныя носьбіты. Пазней яму прад'явілі крымінальны артыкул, звязаны з тэрарызмам.
Ідзе чарговая хваля арыштаў, тэрор працягваецца.
Палітрада АГП патрабуе спыніць адвольныя затрыманні, выкраданні людзей, фабрыкацыі спраў, рэпрэсіі і тэрор у дачыненні да ўласнага народа, паколькі гэта абвастрае канфлікт у грамадстве і вядзе да пагаршэння сітуацыі ва ўсіх сферах жыцця краіны. Палітрада АГП заяўляе, што замест спроб знішчэння грамадзянскай супольнасці рэжыму неабходна шукаць мірнае выйсце з палітычнага крызісу.
Паводле прэс-рэлізу