Горад будучыні. Запрашаем абмеркаваць лепшы сцэнар
31 мая Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі запрашаюць на публічную дыскусію «Горад будучыні: лепшы сцэнар» — прастора ЦЭХ (Кастрычніцкая, 16), 18.30.
У абмеркаваннях будучыні беларускіх гарадоў фокус часта ссоўваецца ў бок негатыўных прагнозаў. Ужо цяпер мы сутыкаемся з выклікамі, да якіх не рыхтуюць маладых прафесіяналаў і ўжо тым больш прадстаўнікоў гарадскіх адміністрацый. Ці можна ствараць гнуткія сістэмы на аснове цэнтралізаваных і вертыкальных мадэляў кіравання гарадамі? Якія меры неабходна прыняць для ажыўлення культурнага, сацыяльнага і эканамічнага жыцця беларускіх гарадоў? Які ўнёсак прафесійная супольнасць можа ўнесці ў фармаванне лепшага сцэнару?
Акцэнты дыскусіі:
· Тэорыя малых спраў. Ці можа кожны з нас нешта змяніць?
· Супрацоўніцтва. Як спецыялісты з розных дысцыплін працуюць разам над гарадскімі праектамі.
· Гарадское асяроддзе: што можа зрабіць яго яшчэ лепш тут і цяпер?
· Інфармацыйная прастора: Мінск vs Беларусь
· Праекты ў сталіцы і праекты ў рэгіёнах. Розніца ў падыходах
Удзельнікі:
Іван Шчадранок, дырэктар фонду «Інтэракцыя»
Надзея Ількевіч, прадзюсар шоу «Горад»
Дзмітрый Бібікаў, Мінская ўрбаністычная платформа
Іван Краўцоў, Бюро 35
Сяргей Сахараў, галоўны рэдактар Сitydog.by
Ініцыятар і вядоўца дыскусіі — сацыёлаг, урбаніст Ганна Пазняк.
31 мая, 18.30, Прастора "ЦЭХ" (вул. Кастычніцкая, 16)
Уваход вольны!