Хостэл у Мінску зняў усе броні, каб дапамагчы людзям, чые блізкія пацярпелі падчас пратэстаў
Мінскі хостэл Point зняў усе броні, каб у сваякоў, якія шукаюць сваіх блізкіх пасля пратэстаў у Мінску, была магчымасць бясплатна спыніцца ў хостэле. Такую інфармацыю апублікаваў у сваім Instagram уладальнік хостэла Валерый Барысенка.
— Я прыняў рашэнне закрыць у хостэле ўсе браніраванні на наступныя дні. Тыя, хто шукае сваіх родных у Мінску, каму неабходна пражыванне, я гатовы даць яго бясплатна, — заявіў Валерый Барысенка.
Каб даведацца аб свабодных месцах або запытаць ложкамесцы ў хостеле Point, трэба звязацца з Валерыем наўпрост — па тэлефоне +375 29 786 1033. Хостел знаходзіцца па адрасе: г. Мінск, вул. Кірава, 4.
— Я хачу падтрымаць свой народ, — такімі словамі Валерый скончыў свой зварот.
З 9 жніўня ў гарадах Беларусі праходзяць мірныя пратэсты. Дэманстранты выступаюць супраць фальсіфікацый падчас праведзеных прэзідэнцкіх выбараў і шматлікіх затрыманняў. Толькі ў ноч з 9 на 10 жніўня, па дадзеных МУС, было затрымана каля 3 тысяч чалавек па ўсёй Беларусі.
tio.by