Грамадскі транспарт у Мінску будзе працаваць толькі да 23-00?
Сёлета ў сталіцы Беларусі пачнецца скарачэнне часу працы гарадскога транспарту.

Пра гэта ў інтэрв'ю газеце “Вячэрні Мінск” паведаміў дырэктар дзяржаўнай установы “Сталічны транспарт і сувязь” Валер Шкуратаў.
“У большасці краін, у тым ліку ў буйных гарадах, грамадскі гарадскі транспарт працуе да 23.00, а ў нас да гадзіны ночы. Я вывучаў досвед працы калегаў у Хельсінкі, Пекіне, Шанхаі. Пасля 23.00 там ездзяць на таксі.
Верагодна, з гэтага года і мы будзем скарачаць час працы транспарту. Пачнём з метрапалітэна: магчыма, у пазнейшыя гадзіны павялічым інтэрвалы руху цягнікоў”, — сказаў Шкуратаў.
Паводле: Хартыя 97