Грамадскія актывісты Віцебска будуць разам змагацца за якасную медыцыну
У Віцебску створана платформа для сумеснай дзейнасці палітычных і грамадскіх структур горада. Першая кампанія, якая будзе праведзеная супольна — «За якасную медыцыну для ўсіх».
![medik2.jpg medik2.jpg](/img/v1/news/full/medik2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На сустрэчы з удзелам прадстаўнікоў аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя (БХД), гарадской арганізацыі партыі левых «Справядлівы свет», НГА «Перспектыва», «Вольны горад», «Гавары праўду» былі абмеркаваныя найбольш вострыя праблемы горада.
Адна з гэтых праблем — няякаснае медыцынскае абслугоўванне віцяблян. Вынікам сустрэчы стала падпісанне дамовы аб правядзеніі ў Віцебску супольнай кампаніі «За якасную медыцыну для ўсіх».
У планах — «круглыя сталы» з удзелам экспертаў, збор подпісаў, сумесныя акцыі.
Арганізатары запрашаюць далучацца усіх, зацікаўленых у павышэнні якасці медыцынскага абслугоўвання ў Віцебску. Тэлефануйце: +375 (33) 697 70 49. Е-mail: vitebskby68@mail.ru