Грамадзяніну Ізраіля пагражае смяротнае пакаранне ў Беларусі
Нямецкая паліцыя арыштавала Алана Левіта па ордэры Інтэрполу, выпісаным па патрабаванні Беларусі.
![Фота katolik.life Фота katolik.life](/img/v1/images/14985840dca330e3b808aa792fa422f9_xl.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота katolik.life
Грамадзяніну Ізраіля інкрымінуюць забойства,
здзейсненае ў ходзе ўзброенага рабавання кватэры ў Мінску 25 гадоў таму.
Ізраільскія СМІ падаюць, што здарэнне адбылося праз два гады пасля рэпатрыяцыі
Левіта ў Ізраіль.
Алан Левіт эміграваў у Ізраіль у 1991 годзе, піша «Беларусь і свет». Дзесяць гадоў таму беларускія следчыя правялі допыт Левіта адносна жорсткага забойства, якое адбылося ў Мінску ў 1993-м. Левіт адмаўляў што мае да дачыненне да злачынства.
Следчыя падазравалі, што Левіт прыехаў у Беларусь з яшчэ адным чалавекам, разам яны ўварваліся ў дом, абрабавалі гаспадара і забілі яго.
У ордэры Інтэрпола, які быў выпісаны па запыце Беларусі два гады таму, гаворыцца, што забойства адбылося 16 сакавіка 1993 года. Злачынцы нанеслі ахвяры 16 колатых ранаў у твар і шыю.
«Навіны Ізраіля» са спасылкаю на выданні «Wallanews» і «Ісраэль Хайая» пішуць, што Левіт затрымалі ў аэрапорце Франкфурту і разлучылі з ягоным 12-гадовым сынам.
Грыгорый Курзынер, адвакат Левіта, настойвае на ягонай невінаватасці, і просіць ізраільскае міністэрства замежных справаў умяшацца ў сітуацыю. Паводле юрыста, у выпадку экстрадыцыі ў Беларусь ізраільцяніну пагражае смяротнае пакаранне.
Ізраіль традыцыйна прытрымліваецца палітыкі нявыдачы падазраваных у краіны, дзе існуе смяротнае пакаранне. Беларусь — адзіная краіна Еўропы, якая яго захавала.