«Грамадзянскі форум» запрашае на моладзевы абмен у Кіеў

Рэспубліканская грамадская моладзевая арганізацыя «Грамадзянскі форум» запрашае прыняць удзел у моладзевым абмене ERASMUS + «Through dispute to peace», які пройдзе ў Кіеве з 27 сакавіка па 5 красавіка.

kiev.jpg


Тэмай моладзевага абмену стануць навыкі негвалтоўнага вырашэння канфліктаў.
Мэты абмену: палепшыць камунікацыйныя навыкі ўдзельнікаў, навучыць іх мастацтву прамовы і вядзенню дэбатаў, апрабаваць новыя методыкі нефармальнай адукацыі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
— узрост ад 18 да 25 гадоў;
— валоданне працоўнай мовай праекта (рускай);
— гатоўнасць развіваць тэму праекта пасля вяртання ў Беларусь.
Фінансавыя ўмовы:
Для ўдзелу неабходна аплаціць рэгістрацыйны ўнёсак – 30 рублёў. Выдаткі на харчаванне і пражыванне ў Кіеве аплочваюцца арганізатарамі. Транспартныя выдаткі таксама пакрываюцца цалкам пры ўмове выкарыстання эканамічных відаў транспарту (аўтобус, цягнік). Страхавы поліс пры жаданні ўдзельнік набывае самастойна.
Падаць заяўку для ўдзелу ў праграме можна па спасылцы. Дэдлайн – 24 лютага.
Больш інфармацыі пра моладзевы абмен “Through dispute to peace” – тут.