Гродзенскіх пенсіянераў выклікалі на допыт у КДБ
Учора, 22 снежня, восем чалавек сталага веку былі выкліканыя на допыт ва ўпраўленне КДБ у Гродне, паведамляюць праваабаронцы.
Следчыя цікавіліся грамадскай актыўнасцю і палітычнымі поглядамі пенсіянераў. Некаторых з дапытаных аб'ядноўвае тое, што яны навучаюцца ва ўніверсітэце Залатога Веку.
Універсітэт Залатога Веку — гэта праграма, якая дапамагае сталым людзям весці цікавае, творчае, поўнае эмоцыяў жыццё пасля выхаду на пенсію.
Навучэнцы Універсітэту вывучаюць замежныя мовы, займаюцца выяўленчым мастацтвам і сучаснымі інтэрнэт-тэхналогіямі, скандынаўскай хадой і лепкай з гліны, авалодваюць акторскім майстэрствам і ставяць спектаклі, даследуюць беларускую гісторыю і ездзяць у падарожжы.