Гродзенскія дзяўчаты распавядаюць пра Grodno Fashion Show

Фестываль моды адбыўся ў купалаўскім універсітэце ў Гродна 13 снежня. Беларускія дызайнеры на фэсце моды Grodno Fashion Show здзіўлялі гасцей не толькі адзеннем. З-за кулісаў гучалі гастранамічныя назвы калекцый, а па подыуме дэфілявалі ў валёнках.



get_img_15_1.jpg

Свае аўтарскія калекцыі на фестывалі прадставілі 17 дызайнераў з Гродна і Мінска, а таксама гарадзенскія каледжы лёгкай прамысловасці і бытавога абслугоўвання насельніцтва. Акрамя таго, модныя калекцыі восень/зіма-2014 паказалі беларускія і замежныя вытворцы бялізны, футраў, мужчынскага і жаночага  верхняга адзення.

get_img?ImageId=37764

Маладыя дызайнеры расказвалі, што на стварэнне калекцыі іх натхнялі рускія народныя казкі або шум прыбою. Назвы ў калекцый былі самыя разнастайныя: “Бела-ружовы зефір”, “Лаліта”, “Жар-птушка” і “Аліса”. Некаторыя ўжо паспелі пабываць на паказах у Галандыі, Балгарыі і Украіне.

get_img?ImageId=37686

На подыуме прэзентавалася жаночая, мужчынская і дзіцячая вопратка.

get_img?ImageId=37765

get_img?ImageId=37766

Таксама ў межах тыдня моды працавала выстава модных брэндаў, на якой можна была што-небудзь купіць ці атрымаць дысконтную карту на зніжку 10–15 %.

get_img?ImageId=37767

get_img?ImageId=37768

Нам удалося пагаварыць з некалькімі мадэлямі, якія прадстаўлялі розныя калекцыі.

get_img?ImageId=37769

Юлія Барысевіч:

— Мяне на паказ запрасіла Наталля Пракопік — мадэль, фіналістка конкурсу “Супермадэль Свету 1999–2000 гг.”, якая  цяпер працуе выкладчыкам у школе Сяргея Нагорнага па дэфіле.

— Ці садзейнічае гэты паказ далейшаму развіццю ў сферы мадэлі?

—  Думаю, садзейнічае. Паказ дае магчымасць паказаць, праявіць сябе. На наступны год плануецца ажыццявіць яшчэ адзін паказ.

— Як праходзілі репетыцыі?

— Репетыцый праходзіла вельмі шмат. З намі працавалі таксама арганізатары праекта: падрымлівалі, дапамагалі.

— Ці спадабалася табе ўдзельнічаць у паказе?

—  Мне вельмі было цікава. Я адчула сябе сапраўднай мадэллю, якая ходзіць па подыуме і паказвае вядомыя сусветныя брэнды. Цябе шмат фатаграфуюць. Ну і нейкую папулярнасць я, дзякуючы гэтаму паказу, атрымала.

get_img?ImageId=37770

Таксама на нашыя пытанні адказала ўдзельніца паказу Кацярына Курстак.

— Як ты трапіла на паказ?

— Мяне запрасіла паўдзельнічаць дзяўчынка з універсітэцкага тэатра мод.

— Што табе дае паказ? Далейшае развіццё ў сферы моды?

— Наўрад ці гэты паказ можа даць якое-небудзь далейшае развіццё ў сферы мадэльнага бізнэсу. Для мяне гэта больш хобі.

— Табе спадабалася ўдзельнічаць у паказе?

— Удзельнічаць спадабалася. Нават больш спадабалася сама падрыхтоўка да паказу: мноства рэпетыцый, новыя знаёмствы, падборка калекцый.

— Ці прымала ты дзе-небудзь яшчэ удзел?

— Удзельнічала ў конкурсе “Міс універсітэт–2011”, выставе “Вясельны свет–2013” і многіх іншых выступленнях і паказах, якія ладзіліся ўніверсітэтам.

— Якія калекцыі вы паказвалі?

—  Калекцыю плашчоў “Элема” і калекцыю “Сарэль”.

Вялікую галерэю фота з Grodno Fashion Show глядзі тут.

www.t-styl.info