Хронікі рэпрэсій. Затрыманні ў вёсках, блогера этапавалі ў Магілёў
Сабралі навіны пра пераслед беларусаў за 4 верасня.
У Маларыцкім раёне затрымалі вяскоўца — галоўнага агранома адной з гаспадарак Яна Габіса. У «пакаяльным відэа» ён распавёў, што быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, а таксама нібыта прайшоў рэгістрацыю ў плане «Перамога».
Затрымалі жыхара вёскі Быстрыца Кобрынскага раёна Дзмітрыя Крыцкага.
Паводле праўладных
каналаў, мужчына ў 2020 годзе ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, быў падпісаны на
«экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, а таксама пакідаў у іх абразлівыя каментары.
Дырэктарцы і
галоўнай рэдактарцы БелаПАН Ірыне Леўшынай падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай да 28 верасня, піша «Позірк».
Нагадаем,
Леўшыну, а таксама былога дырэктара кампаніі Дзмітрыя Наважылава
затрымалі 18
жніўня 2021 года.
Яны праходзяць па
«справе БелаПАН» з былым намеснікам дырэктара кампаніі медыяменеджарам
Андрэем Аляксандравым і Ірынай Злобінай,
якіх затрымалі 12 студзеня 2021 года.
Затрыманаму напярэдадні праваабаронцу
Уладзіміру Целепуну не перадаюць лекі.
Родныя мужчыны хацелі перадаць яму лекі, аднак супрацоўнікі адмовіліся іх
узяць. У выніку Уладзімір прапусціў час прыёму лекаў ад ціску.
Акрамя таго,
Уладзіміру, як і іншым палітычным, не даюць ні матраца, ні коўдры.
У мазырскім РАУСе
яго ўтрымліваюць амаль суткі.
Палітзняволенага Instagram-блогера Сяргея Сакаўца перавялі ў магілёўскую калонію. Мужчыну 25 траўня асудзілі да чатырох гадоў калоніі. Яго прызналі вінаватым па трох крымінальных артыкулах. Сяргей на судзе віну не прызнаў і заявіў пра збіццё пры затрыманні.
Яго затрымалі 21
верасня мінулага года і арыштавалі на 10 сутак. Пазней супраць яго распачалі
крымінальную справу паводле «народнага» артыкулу 342 КК за ўдзел у акцыях
пратэсту пасля выбараў. Потым яму выставілі абвінавачанне яшчэ па двух
артыкулах: паклёп і абраза Лукашэнкі (ч. 1 і 2 арт. 367 і ч. 1 і 2 арт. 368).
Стала вядома, што
ўчора яго этапавалі ў магілёўскую
калонію № 15.
Палітвязня Вячаслава Смірнова, які цяпер адбывае тэрмін на «хіміі» ў Мінску, адміністрацыя ПУАТ-55 збіраецца змясціць у штрафны ізалятар тэрмінам на 10 сутак. Прычына спагнання пакуль невядомая, паведамляюць праваабаронцы.
Нагадаем, у судзе
Ляхавіцкага раёна 27 кастрычніка 2021 года вынеслі прысуд бацьку і сыну Генадзю
і Вячаславу Смірновым, якіх абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368
Крымінальнага кодэкса), а Генадзя — яшчэ і ў супраціве супрацоўніку органаў
унутраных спраў (ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодекса). У выніку Генадзя
асудзілі да 2,5 гадоў калоніі, а
Вячаслава — да 2 гадоў «хіміі».
Тэрмін Вячаслаў з
8 студзеня адбывае ў папраўчай установе № 55 у Мінску.