Група з 24 чалавек будзе адсочваць «інфармацыйныя пагрозы» ў студэнцкіх чатах

У Мінску стварылі дзевяць груп для дыялогавых пляцовак, на якіх будуць абмяркоўваць змены і дапаўненні ў Канстытуцыю, паведамляе «Еўрарадыё».
Новаствораныя групы будуць адсочваць студэнцкія і працоўныя чаты

Новаствораныя групы будуць адсочваць студэнцкія і працоўныя чаты


У склад створаных пляцовак увайшлі дэпутаты, члены Савета Рэспублікі, чыноўнікі, чальцы Канстытуцыйнай камісіі ды іншыя, паведаміла «БЕЛТА» начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава.

Арганізоўваць такія дыялогавыя пляцоўкі плануецца ў студзені-лютым 2022-га. Напрыклад, у студзені запланаваныя 72 такія мерапрыемствы — па дзве дыялогавыя пляцоўкі ў кожнай групы на тыдзень.

Акрамя таго, у Мінгарвыканкаме стварылі групы інфармацыйнага ўзаемадзеяння ў інтэрнэце. Яны будуць адсочваць студэнцкія і працоўныя чаты, дзе сумарна патэнцыйная аўдыторыя перавышае мільён чалавек.

Таксама сталічныя чыноўнікі стварылі групу аператыўнага рэагавання на «дэструктыўныя інфармацыйныя пагрозы». У гэтую групу ўвайшлі 24 чалавекі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: