Хутка Новы год

Яшчэ не наступіла сярэдзіна снежня, але, здаецца, ужо поўным ходам ідзе падрыхтоўка да Новага года. На плошчах паставілі елкі, упрыгожаныя крамы, некаторыя ўжо запальваюць гірлянды, рэстараны прапануюць “навагодняе меню. І шмат хто думае аб наступствах святкавання і планах на 2012 год.

З 10 снежня ў Мінску стартуе “антыпетардная спецаперацыя. Барацьбу з нелегальнымі гандлярамі петардамі і іншай піратэхнікай супрацоўнікі мінскай міліцыі будуць праводзіць сумесна з калегамі з гарадскіх падраздзяленняў МНС і падатковай інспекцыі.



4c26774d852f62440fc746ea4cdd57f6.jpg

Яшчэ не наступіла сярэдзіна снежня, але, здаецца, ужо поўным ходам ідзе падрыхтоўка да Новага года. На плошчах паставілі елкі, упрыгожаныя крамы, некаторыя ўжо запальваюць гірлянды, рэстараны прапануюць “навагодняе меню. І шмат хто думае аб наступствах святкавання і планах на 2012 год.
З 10 снежня ў Мінску стартуе “антыпетардная спецаперацыя. Барацьбу з нелегальнымі гандлярамі петардамі і іншай піратэхнікай супрацоўнікі мінскай міліцыі будуць праводзіць сумесна з калегамі з гарадскіх падраздзяленняў МНС і падатковай інспекцыі.
Як паведаміла прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, штодзённа на дзяжурства па барацьбе з нелегальнымі “піраманамі будуць заступаць мабільныя групы з ліку супрацоўнікаў раённых УУС сталіцы і міліцэйскага спецназа.
Пры выяўленні парушэнняў у гэтай сферы вінаватыя могуць быць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці па частцы 8 артыкула 12.17 (парушэнне правілаў гандлю і аказання паслуг насельніцтву) і артыкуле 23.48 (парушэнне правіл абыходжання з агнястрэльнай зброяй, выбухованебяспечнымі, палкімі, едкімі рэчывамі або піратэхнічнымі вырабамі) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. У гэтым выпадку ім пагражае штраф. Акрамя гэтага, увесь тавар, канфіскаваны ў падпольнага распаўсюджвальніка піратэхнікі, падлягае наступнаму знішчэнню.
Думаю, міліцыя з канфіскаваных прыладаў будзе здольная зладзіць самы прыгожы салют.
Беларускі парламент можа ў снежні ратыфікаваць крэдытнае пагадненне з Расіяй аб будаўніцтве АЭС. Пра гэта паведаміў 7 снежня журналістам у Мінску старшыня праўлення “Белзнешэканамбанка Павел Калаур.
“Па маім глыбокім перакананні, ратыфікацыя адбудзецца ў снежні, магчыма, нават да 20 снежня, — сказаў Калаур. Ён паведаміў, што ідзе падрыхтоўка тэхнічнага пагаднення “Белзнешэканамбанка і расійскага “Знешэканамбанка, якія будуць абслугоўваць крэдыт, непасрэдна па працэдурах уліку і разліку.
“У нас няма праблем з пункту гледжання падрыхтоўкі гэтага пагаднення. Адразу пасля ратыфікацыі, дзесьці ў пачатку наступнага года, мы такое пагадненне падрыхтуем, — сказаў Калаур.
Так што ў Новы год мы будзем, хутчэй за ўсё, з новым крэдытам. Хаця якім чынам мы будзем гэты крэдыт сплачваць — вялікае пытанне.
Новую купюру вартасцю 200 тысяч рублёў плануецца выпусціць у абарачэнне ў першым квартале 2012 года, паведаміла старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова. Дэталі, а таксама тое, як будзе выглядаць новая купюра, Ермакова раскрываць не стала.
Пра тое, што Нацбанк замовіў новую купюру, старшыня праўлення ўпершыню паведаміла 20 кастрычніка. Паводле яе слоў, на купюры будзе адлюстраваны “адзін з твораў беларускай архітэктуры.
Апрача таго, Ермакова паведаміла аб планах акругліць цэны да 50 рублёў. Паводле яе слоў, разліковыя білеты наміналам 10 і 20 рублёў “сябе зжылі і на іх друкаванне ідуць “вялікія грошы.
Так што ў новым годзе мы будзем не толькі з новым крэдытам, але і з новымі грашыма. І з новымі коштамі. Да гэтага трэба рыхтавацца.
Не адстаюць ад навагодняй ліхаманкі і парламентарыі. Здаецца, яны вырашылі прыйсці ў 2012 без даўгоў.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 7 снежня прынялі ў другім чытанні папраўкі ў некаторыя законы, якія тычацца ўтварэння Следчага камітэта.
Як паведаміў старшыня парламенцкай камісіі па нацыянальнай бяспецы Ігнацій Місурагін, законапраект прадугледжвае карэкціроўку Крымінальна-працэсуальнага кодэкса і іншых законаў у сувязі са стварэннем Следчага камітэта, у прыватнасці з улікам неабходнасці аптымізацыі падследнасці, удакладнення працэсуальнага статусу следчага, начальніка следчага падраздзялення і пракурора ў крымінальным працэсе.
Місурагін таксама падкрэсліў, што ўваходжанне законапраекта ў сілу “дазволіць следчым з 1 студзеня сканцэнтравацца на якасным расследаванні злачынстваў.
Прадстаўляючы 28 лістапада законапраект у першым чытанні, першы намеснік старшыні Следчага камітэта Андрэй Швед паведаміў, што “мадэль Следчага камітэта Беларусі адрозніваецца ад іншых. “Гэта зусім новая мадэль. Размова не ідзе пра нейкае капіраванне, гэта выключана, — сказаў ён.
Пры стварэнні Следчага камітэта, паведаміў Швед, улічваўся шэраг аспектаў. Па-першае, гаворка ідзе пра павышэнне якасці папярэдняга расследавання праз прызму павышэння самастойнасці следчага. Па-другое, гэта павінна быць кампактная магутная структура, як ФБР, якая ў першую чаргу павінна сканцэнтравацца на найбольш складаных і значных крымінальных справах.
Нагадаем, указ “Аб утварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў 12 верасня. Для яго ўтварэння выдзелены следчы апарат з сістэмы органаў пракуратуры, падраздзяленне папярэдняга расследавання з сістэмы органаў унутраных спраў і сістэмы органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю.
Следчы камітэт мае статус “дзяржаўнага праваахоўнага органа і органа папярэдняга следства, падпарадкаванага прэзідэнту Беларусі, які ажыццяўляе ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі паўнамоцтвы ў сферы дасудовай крымінальнай вытворчасці.
Старшынёй камітэта прызначаны Валерый Вакульчык, які раней узначальваў Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце. Яго першым намеснікам прызначаны Андрэй Швед, былы намеснік генеральнага пракурора — начальнік следчага ўпраўлення Генеральнай пракуратуры. Таксама прызначаны яшчэ трое намеснікаў старшыні Следчага камітэта і начальнікі ўпраўленняў камітэта па Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях, а таксама Мінску.
Афіцыйна Следчы камітэт пачне працаваць 1 студзеня 2012 года.
А пакуль ідзе такая актыўная падрыхтоўка, некаторыя вырашылі з’ехаць з краіны хто куды. Прыкладам, 6 снежня стартавала чарговая беларуская палярная экспедыцыя.
Як паведаміў начальнік Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў (РЦПД) Уладзімір Філімонаў, беларускія палярнікі вылецелі з Мінска ў Кейптаун праз Абу-Дабі. Сёлета з улікам эканамічнай сітуацыі ў Антарктыду накіравалі толькі двух беларусаў — кіраўніка экспедыцыі намесніка начальніка РЦПД Аляксея Гайдашова і супрацоўніка Нацыянальнага навукова-даследчага цэнтра маніторынгу азонасферы БДУ Віктара Дзёміна. Яны будуць працаваць у складзе 57-й расійскай антарктычнай экспедыцыі.
А дзе вы будзеце сустракаць Новы год?