Гвалт і жанчыны — праблема, якая актуальная і для Беларусі

25 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын. ПЦ "Вясна" паразмаўляла з тымі, хто займаецца "жаночым пытаннем" — актывісткамі, юрысткамі, праваабаронцамі.

Ці актуальна праблема гвалту ў дачыненні да жанчын Беларусі? Якія былі спробы яе вырашыць?


Вольга Гарбунова, сябра грамадскага праўлення "Радзіслава"


volga_garbunova_radislava.jpg

Вольга Гарбунова. Фота: spring96.org
Вольга доўгі час працавала ў сховішчы для пацярпелых ад гвалту.
 "Калі 15 гадоў таму мы спрабавалі гаварыць пра гендарны і хатні гвалт, гэтая тэма была табуяваная. Зараз у гэтым плане сітуацыя больш паспяховая: пра гэта здымаюць фільмы, робяць выставы, ёсць сацыяльныя сэрвісы ў Беларусі, якія дапамагаюць пацярпелым. І нават такія гульцы на полі, як Міністэрства ўнутраных спраў: яно спрабавала ініцыяваць спецыяльны закон аб прадухіленні хатняга гвалту. Але пры гэтым хочацца адзначыць: у нас да гэтага часу гвалт вельмі нармалізаваны. [Таму] важна зрабіць акцэнт на адукацыі, асабліва дзяўчынак і маладых дзяўчат, каб мы не раслі з думкай, што гвалт — гэта нармальна".
Нагадаем, што у 2018 годзе ініцыятыва МУС па прыняцці канцэпцыі законапраекта аб хатнім гвалце была адхіленая Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам:
"Усё гэта дурасць, узятая перш за ўсё з Захаду", — сказаў ён.
Адразу пасля гэтага, 5 кастрычніка 2018 года, паўстала "Маршыруй дзетка".




Святлана Гатальская, каардынатарка ініцыятыўнай групы "Маршыруй дзетка"

gatalskaja_marshiruj_detka.jpg

Святлана Гатальская. Фота: ПЦ "Вясна"."Мы працуем над тым, каб аднавілася дыскусія аб прыняцці гэтага закона, які так неабходны, — кажа Святлана. — Па статыстыцы кожная трэцяя беларуска сутыкалася з хатнім гвалтам. Зусім нядаўна мы падалі заяву на правядзенне марша, у якім нам было адмоўлена. І мы проста зразумелі, што ў нас вельмі мала рычагоў ціску на дзяржаву. Таму зараз мы думаем над тым, як мы можам паўплываць на сітуацыю, без просьбы дзяржаве даць нам голас".
Святлана падкрэслівае, што іх ініцыятыва не змагла правесці марш з-за складанасцяў, звязаных з Законам аб масавых мерапрыемствах.


Ірына Альхоўка, старшыня праўлення міжнароднага грамадскага аб'яднання "Гендарныя перспектывы"

Ірына Альхоўка. Фота: spring96.org

Ірына Альхоўка. Фота: spring96.org


Пры "Гендарных перспектывах" ўжо 7 гадоў працуе Агульнанацыянальная гарачая лінія для пацярпелых ад хатняга гвалту. За гэты час было атрымана парадку 13000 званкоў, аналіз чаго дазваляе казаць аб некаторай статыстыцы:
"Да нас звяртаюцца 96% жанчын і 4% мужчын — гэта тыя людзі, якія пакутуюць ад хатняга гвалту ў сваёй сям'і, — падкрэслівае Ірына Альхоўка. —Увесь трагізм заключаецца ў тым, што гэта адбываецца за зачыненымі дзвярыма. І ў нас зараз няма дастаткова эфектыўнага заканадаўства, каб ахвяра магла абараніць сябе. Партрэт пацярпелага чалавека — гэта ў першую чаргу жанчына, 27-40 гадоў. Я лічу, што праблема гвалту ў адносінах да жанчын актуальная. Гэтая міжнародная праблема, і Беларусь не выключэнне. Напэўна, адрозненне складаецца ў тым, як кожная краіна спрабуе яе вырашыць".

Людміла Пеціна, сустаршыня грамадскай арганізацыі "Жаночы незалежны дэмакратычны рух"

ludmila_pecina.jpg

Людміла Пеціна. Фота: spring96.org Людміла Пеціна была сярод тых, хто ажыццяўляў спробы прыняцця закона аб хатнім гвалце яшчэ ў канцы 90-х-пачатку 2000-х гг. На жаль, нічога не атрымалася:
“Тады некаторыя чыноўнікі нават падзялялі нашыя думкі і гатовыя былі нас падтрымаць. Але яны не з’яўляліся свабоднымі асобамі, як зараз і нашыя парламентарыі. Напрыклад, прадстаўніца МУС ездзіла з намі па рэгіёнах, выступала з намі ў падтрымку закона аб супрацьдзеянні хатняму гвалту. Але калі зверху сказалі “не”, то ніхто з чыноўнікаў свой голас не падаў”.
З нагоды Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын у гэтым годзе ААН арганізуе кампанію "16 дзён актывізму супраць гендэрнага гвалту". Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын "Яе права" падтрымлівае кампанію і запрашае далучыцца кожнага. Што можна зрабіць?

Дар'я Чурко. Фота: spring96.org

Дар'я Чурко. Фота: spring96.org


Распавядае юрыстка Цэнтра Дар'я Чурко:
"ААН абраў у гэтым годзе аранжавы колер у якасці сімвала кампаніі. Таму кожны можа ў знак падтрымкі ліквідацыі гвалту апрануцца ў аранжавы колер, ўпрыгожыць свой офіс або падсвятліць аранжавым свой будынак, сфатаграфавацца і напісаць пост у сацыяльных сетках з хэштэгам #Global16DaysCampaign і #ееправа".