Іх мала, але яны выйшлі. У Мінску і Гродна адбыліся акцыі пенсіянераў

Акцыі пратэсту пенсіянераў сёння адбыліся ў 16-ты раз.

photo6044291623392752462.jpg

У адрозненне ад папярэдніх выхадаў на маршы, цяпер людзі сталага веку не анансуюць пункты збору, каб сілавікі не здолелі перакрыць плошчу ці вуліцу, на якой адбудзецца акцыя пратэсту.



11 студзеня акцыі прайшлі ў Гродне і Мінску. Пратэсты адбыліся ў форме пікетаў і сабралі па некалькі ўдзельнікаў, паведамляе «Наша Ніва».