Ігар Бокій заваяваў на Паралімпіядзе ў Рыа пяты залаты медаль
Беларускі плывец Ігар Бокій заваяваў шосты медаль (пяты залаты) на Паралімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра, перамогшы ў фінале заплыву на 100 метраў вольным стылем у катэгорыі S13 (для спартсменаў з кепскім зрокам). Беларус пераадолеў дыстанцыю за 50,90 секунды.
Сярэбраны прызёр украінец Яраслаў Дзенісенка адстаў ад Бокія на паўтары секунды — 52,40. Яго суайчыннік Максім Вяракса прыйшоў на фініш трэцім — 52,77.
У суботу, 17 верасня, Ігар Бокій можа перасягнуць свой медальны вынік Лондана-2012.
Чатыры гады таму беларус заваяваў пяць залатых медалёў і адзін сярэбраны. Зараз у яго актыве пяць залатых і адна бронзавая ўзнагарода. Аднак Ігар будзе выступіць яшчэ ў адной дысцыпліне — 100 метраў на спіне (катэгорыя S13). Шлях да сёмай медалі наш суайчыннік пачне з папярэдняга заплыву, які стартуе ў 16.39 па беларускім часе. Фінал адбудзецца ў ноч з суботы на нядзелю і пачнецца ў 00.58 (у яго трапяць восем лепшых спартсменаў з двух папярэдніх заплываў).
Паводле «Нашай Нівы»