Ігар Варашкевіч выставіў на дабрачынны аўкцыён рарытэтную гітару, Юрый Стыльскі ― свой аўтапартрэт
Вядомыя беларускія музыканты Ігар Варашкевіч і Юрый Стыльскі выставілі свае лоты на дабрачынны аўкцыён.

Каб падтрымаць пацярпелых дзеячаў культуры, лідар славутага гурта “Крама” прадае сваю рарытэтную гітару, на якой сачыніў культавыя песні.
Паўдзельнічаць у аўкцыёне: ay.by
Да Ігара Варашкевіча далучыўся і лідар “Дай Дарогу!” Юрый Стыльскі, які ў якасці лота вырашыў выставіць свой аўтапартрэт.
Паўдзельнічаць у аўкцыёне: ay.by
Усе сродкі ад аўкцыёну будуць пералічаныя ў Беларускі фонд культурнай салідарнасці, створаны з мэтай аказання падтрымкі прадстаўнікам беларускай культурнай супольнасці, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю, піша by_culture.