Ігар Пастноў абвясціў галадоўку ў бальніцы
Лекар-праўдаруб з Віцебска пратэстуе супраць прымусовага лячэння.
Грамадскі актывіст Сяргей Рыжоў распавёў новыя падрабязнасці справы былога дзіцячага доктара.
«У доктара Ігара Пастнова ёсць 10 дзён, каб напісаць касацыйную скаргу. Сёння ў 9 гадзін падчас абыходу загадчыка аддзялення ён звярнуўся з просьбай прадставіць яму паперу і ручку.
Але яму гэтага не далі, заявіўшы, што ён можа наўмысна траўмаваць сабе вока. Фактычна яго пазбавілі магчымасці падачы касацыйнай скаргі. Ён абвясціў, што пачынае бестэрміновую
галадоўку», — распавёў Сяргей Рыжоў.
Актывіст паведаміў, што сёння апоўдні ў бальніцы пройдзе кансіліум, на якім збіраюцца ўхваліць рашэнне аб прымусовым лячэнні.
«Цяпер лекары могуць ухваліць рашэнне і пачаць калоць яго псіхатропнымі прэпаратамі. Жыццё лекара Ігара Пастнова пад пагрозай», — упэўнены ён.
Нагадаем, суд Віцебскага раёна адмовіўся агучваць свае рашэнні адносна прымусовага лячэння Ігара Пастнова. Справа доктара, які
неаднаразова крытыкаваў улады горада і вобласці, разглядалася 21 жніўня.
Паводле svaboda.org