Віцебскага доктара-праўдаруба Ігара Пастнова змясцілі ў псіхіятрычную лякарню
16 жніўні Ігар Пастноў змог звязацца з журналістамі і паведаміў наступнае: «Мяне, з дазволу пракурора, змясцілі ў 2-е закрытае аддзяленне УАЗ «ВОКЦП псіхіятрыі і наркалогіі ».
Таксама доктар Пастноў, які стаў вядомым ва ўсёй Беларусі дзякуючы сваім філіпікам на адрас уладаў Віцебскай вобласці, заявіў, што ён адмаўляецца ад любога лячэння пад прыгнётам, у якім
абсалютна не мае патрэбы. «Не выключаю, што да мяне будуць ужытыя ўсе вабноты псіхушкі. З гэтай нагоды заяўляю пратэст і прашу грамадскасць горада Віцебска і ўсіх тых, хто мяне ведае, не
пакідаць гэтага свавольства беспакараным! Пакуль знаходжуся ў асобнай палаце, персанал аддзялення ставіцца да мяне добразычліва», — дадаў доктар-праўдаруб.
Яшчэ за некалькі дзён да таго, што здарылася, Ігара Аляксеевіча добразычліўцы папярэджвалі, што яму трэба рыхтавацца да лячэння ў той жа лякарні, дзе ён працуе.
news.vitebsk.cc