Instagram выдаліў старонку дзяржтэлеканала АНТ
Мадэратары сацыяльнай сеткі Instagram выдалілі афіцыйны акаўнт Беларускага дзяржаўнага тэлеканала АНТ. Цяпер, калі паспрабаваць адкрыць яго — напрыклад, перайсці з сайта АНТ, —карыстальнік убачыць толькі надпіс «гэтая старонка недаступная».
![logo_1_0_982x666.jpg logo_1_0_982x666.jpg](/img/v1/images/logo_1_0_982x666.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Акаўнт «onttvchannel» быў выдалены праз шматлікія скаргі карыстальнікаў-напрыклад, на агрэсіўную прапаганду, недакладную інфармацыю і кантэнт, які распальвае варожасць, паведамляе REFORM.by.
Карыстальнікі, якія правілі скаргі, атрымалі адказ, што іх зварот быў задаволены, і старонка выдаленая з сэрвісу.
![photo_2020_12_22_18_45_11.jpg photo_2020_12_22_18_45_11.jpg](/img/v1/images/photo_2020_12_22_18_45_11.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Скрыншот у пацверджанне размясціў блогер Антон Матолька.