Інтэграцыйны летнік “Круглае Возера – 2014” запрашае ўдзельнікаў і валанцёраў

Беларускае маладзёвае грамадскае аб’яднанне “Розныя-Роўныя” запрашае маладых людзей да ўдзелу ў інтэграцыйным намётавым летніку-семінары “Круглае Возера – 2014”.



get_imgp9tth2zi.jpg

У гэтым годзе летнік “Круглае Возера” запланаваны на 19–29 ліпеня і пройдзе на беразе возера непадалёк ад г. Плешчаніцы (Мінская вобласць). Яго ўдзельнікамі стануць маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 34 гадоў.

 

На працягу 10 дзён моладзь з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі разам са здаровымi аднагодкамі будзе прымаць удзел у разнастайных адукацыйных мерапрыемствах, а таксама весела і карысна адпачываць.

 

На гэты раз тэмай адукацыйнай праграмы “Круглага Возера” будуць “Каштоўнасці”. Мерапрыемствы, запланаваныя ў праграме летніка, дапамогуць маладым людзям зразумець, як фарміруецца сістэма каштоўнасцяў чалавека і якім чынам яна ўплывае на якасць яго жыцця. Акрамя того, маладыя людзі навучацца працаваць у камандзе, атрымаюць навыкі эфектыўнай камунікацыі.

 

Удзельнікаў чакае жыццё ў палатках у лесе на беразе возера, смачная ежа, прыгатаваная на вогнішчы, паходная лазня і шмат іншага.

 

Па шматгадовай традыцыі, удзельнікаў “Круглага Возера” будуць шукаць сярод мноства прэтэндэнтаў, якія запоўнілі і даслалі анкеты. Пры гэтым галоўным крытэрыем адбору стане не ўзровень фізічных магчымасцяў прэтэндэнта, а гатоўнасць быць актыўным і крэатыўным.

 

Дадатковую інфармацыю (фота і водгукі ўдзельнікаў) пра жыццё ў летнім інтэграцыйным намётавым лагеры-семінары “Круглае Возера” можна знайсці тут: www.rrby.org

 

Усім, хто зацікавіўся, раім добра азнаёміцца ​​з ўмовамі ўдзелу і адправіць запоўненую анкету-заяўку да 4 ліпеня па факсе або на электроны адрас: different-equal@mail.ru

 

Факс : 8017-242-07-67 (на аўтамаце)

Тэлефон: МТС 8029-555-68-38

 

Акрамя таго, арганізатары шукаюць ВАЛАНЦЁРАЎ і запрашаюць маладых людзей прыняць удзел у падрыхтоўцы і правядзенні летніка “Круглае возера – 2014” з 14 па 31 ліпеня. Дадатковая інфармацыя тут: http://www.rrby.org/volonteram.html

 

Тэлефон : МТС 8029-555-68-38

 

www.t-styl.info