Футбол з закрытымі вачыма (фота)

У парку Горкага адбыўся матч «Гульня з закрытымі вачыма», які даў старт «Турніру па інтуітыўнаму футболу Volkswagen Cup», накіраванаму на тое, каб інтэграваць людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў грамадства.

img_0090_1_logo.jpg

Перад матчам адбылася адкрытая трэніроўка ўсіх каманд, падчас якой усе ахвотныя маглі паспрабаваць надзець павязку і паганяць мяч, каб адчуць, як гэта, калі нічога не бачыш…
Падчас матча на стадыёне сталічнага парка Горкага сышліся каманды, сфарміраваныя па інклюзіўным прынцыпе з невідушчых гульцоў, звычайных гульцоў футбольнага клуба «Шахцёр» а таксама з футбалістаў ФК «Арт-Старс», укамплектаванага беларускімі артыстамі шоў-бізнесу, якія пасля гульні зладзілі канцэрт. Для роўнасці ўмоў усе гульцы ўдзельнічалі ў матчы з навочнымі павязкамі.
Галоўным трэнерам Нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе сярод цалкам невідушчых і адначасова галоўным трэнерам турніра з’яўляецца выкладчык кафедры медычнай рэабілітацыі Віцебскага дзяржаўнага медуніверсітэта Алег Кірылаў.


Турнір па інтуітыўнаму футболу праходзіць з ініцыятывы і пры фінансавай падтрымцы СТАА «Атлант-М Фарцойгхандэль». Гульні будуць праходзіць бліжайшыя тры месяцы. Фінал турніру пройдзе ў Мінску 4-5 жніўня. Такія турніры, а таксама ўдзел у спецыялізаваных міжнародных спаборніцтвах набліжае беларускую каманду да ўдзелу ў Параалімпійскіх гульнях, у праграму якіх футбол для невідушчых быў уключаны яшчэ ў 2004 годзе.
Фота аўтара